Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Кот-Д'івуар Аласану Драману Уатару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кот-Д'івуар Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. 

    Гэта свята - даніна павагі ўсім, хто змагаўся супраць прымусовай працы і каланіяльнага прыгнёту дзеля незалежнасці дзяржавы, адзначыў беларускі лідар. Ён падкрэсліў асаблівую зацікаўленасць у развіцці двухбаковых адносін на прынцыпах дружбы, павагі і даверу.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што эканомікі абедзвюх краін з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі. Беларусь у якасці аднаго з буйнейшых сусветных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі можа ўнесці ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі Кот-Д'івуара праз пастаўкі абсталявання, тэхналогій і ўгнаенняў для патрэб вядучага сектара эканомікі гэтай краіны - сельскай гаспадаркі. Прэзідэнт адзначыў гатоўнасць абмеркаваць пытанні далейшага супрацоўніцтва і па іншых напрамках, уключаючы імпарт у Беларусь какава, фруктаў, арэхаў.

    "Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам наладзіць плённае двухбаковае ўзаемадзеянне на карысць нашых народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аласану Драману Уатару, яго блізкім, а таксама ўсім грамадзянам гэтай краіны моцнага здароўя і шчасця. "Няхай умацоўваецца і працвітае Кот-Д'івуар", - дадаў Прэзідэнт.