Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Кіпр Нікасу Анастасіядзісу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з Днём Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ва ўмовах сённяшняй рэальнасці падтрыманне прагматычных адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства асабліва адпавядае інтарэсам беларускага і кіпрскага народаў.
"Карыстаюся гэтай нагодай, каб выказаць упэўненасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння з Кіпрам па шырокім спектры напрамкаў, які ўключае гандлёвыя сувязі і інвестыцыйныя праекты, гуманітарныя і рэгіянальныя кантакты, турызм, а таксама супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.