Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Кіпр Нікасу Анастасіядзісу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Спадзяюся на далейшае развіццё двухбаковых адносін, заснаваных на прынцыпах павагі і ўзаемаразумення, на карысць нашых краін і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.