Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"За гады суверэнітэту Казахстан дасягнуў уражальных поспехаў ва ўмацаванні сваёй дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічным развіцці, здабыў прызнанне на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы перакананы, што адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам будуць і далей умацоўвацца на аснове дружбы народаў дзвюх краін, павагі, даверу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Іх усебаковаму пашырэнню, наданню ім новай глыбіні будзе садзейнічаць уступленне ў сілу Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.