Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    «Казахстан па праву ганарыцца дасягненнямі ва ўмацаванні дзяржаўнасці, забеспячэнні грамадскай згоды, пабудове эфектыўнай эканомікі, умацаванні  міжнароднага аўтарытэту», - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што стратэгічныя саюзніцкія адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам, якія вызначаюцца нязменнай узаемнай падтрымкай і высокай рэзультатыўнасцю сумеснай работы, будуць і ў далейшым паглыбляцца на карысць дзвюх краін.