Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева з нацыянальным святам - 30-годдзем незалежнасці дзяржавы.

    "За невялікі па гістарычных мерках перыяд ваша краіна дабілася значных перамог на шляху суверэннага развіцця, стала прыкладам у забеспячэнні талерантнасці, міжканфесійнай і міжкультурнай згоды прадстаўнікоў усіх этнасаў, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы эканамічным дасягненням назіраецца рэальны рост дабрабыту насельніцтва. Казахстан упэўнена будуе сучасную і канкурэнтаздольную дзяржаву".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што стратэгічныя саюзніцкія адносіны паміж Мінскам і Нур-Султанам, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы, будуць і далей пашырацца, напаўняючыся новымі стваральнымі праектамі.

    Прэзідэнт пажадаў Касым-Жамарту Такаеву моцнага здароўя, невычэрпнай бадзёрасці духу і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а жыхарам Казахстана - міру, дабра і шчасця.