Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці.

    "За гады суверэннага развіцця Ваша краіна ажыццявіла глыбокія пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці, дабілася значнага прагрэсу ў сацыяльна-эканамічнай і гуманітарнай сферах, заслужыла прызнанне міжнароднай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "У Беларусі шчыра даражаць трывалымі партнёрскімі сувязямі з Казахстанам, якія з кожным годам мацнеюць і ўдасканальваюцца, напаўняючыся новым зместам".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што ўзаемная падтрымка, давер і адкрытасць, уласцівыя адносінам паміж нашымі дзяржавамі, дадуць магчымасць разам процістаяць беспрэцэдэнтным выклікам сучаснасці і паспяхова пашыраць шматпланавае і эфектыўнае супрацоўніцтва на карысць беларускага і казахстанскага народаў.