Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна з нацыянальным святам - Днём Вызвалення.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за гады незалежнасці Рэспубліка Карэя стала буйным цэнтрам эканамічнага развіцця і інавацый у Азіі і яна паспяхова пераадольвае ўсе выклікі сучаснасці. Беларускі лідар канстатаваў, што Мінск і Сеул штогод умацоўваюць узаемадзеянне як на двухбаковай аснове, так і ў фармаце міжнародных структур. Прэзідэнт адзначыў высокі патэнцыял пашырэння сувязей у рамках ініцыятыў Рэспублікі Карэя на еўразійскай прасторы.
"Перакананы, што плённае супрацоўніцтва ў гандлёвай, інвестыцыйнай, інавацыйнай, гуманітарнай і іншых сферах стварае спрыяльныя ўмовы для павышэння дабрабыту і якасці жыцця грамадзян нашых дзяржаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мун Чжэ Іну выдатнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а дружалюбнаму народу Карэі - міру і працвітання.