Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вызвалення.

    "Рэспубліка Беларусь з вялікай павагай і прыхільнасцю ставіцца да Рэспублікі Карэя. Падабенства гістарычнага лёсу нашых народаў, якія шмат перанеслі дзеля незалежнасці і забеспячэння ўстойлівага развіцця сваіх краін, з'яўляецца трывалым фундаментам для доўгіх і паспяховых двухбаковых міждзяржаўных сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Сеул бесперастанна працуюць над пашырэннем супрацоўніцтва ў сферах высокіх тэхналогій, інфраструктуры, культуры і адукацыі. "Упэўнены, Новая паўночная палітыка Урада Рэспублікі Карэя створыць дадатковыя магчымасці для паглыблення гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.