Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вызвалення.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў плённае развіццё беларуска-карэйскіх адносін у розных сферах. "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем дасягнуць значных вынікаў у супрацоўніцтве на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.