Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Камерун Полю Бію

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  Прэзідэнта Рэспублікі Камерун Поля Бія з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны - Дня абвяшчэння Унітарнай Дзяржавы Камерун.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Камерун змогуць паспяхова выкарыстаць існуючы патэнцыял супрацоўніцтва ва ўсіх галінах на карысць двух народаў.