Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Драўпадзі Мурму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Драўпадзі Мурму і ўсіх грамадзян гэтай краіны з 75-годдзем незалежнасці.

    "Ваша ўнікальная краіна з яе самабытнай культурай, старажытнай багатай гісторыяй, адметным шляхам станаўлення і развіцця, велізарным чалавечым патэнцыялам з'яўляецца адной з найвялікшых дзяржаў свету, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы эфектыўнаму сацыяльна-эканамічнаму курсу і канструктыўнай знешняй палітыцы Нью-Дэлі сёння становіцца значным полюсам уплыву ў глабальнай супольнасці".

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць дружалюбны характар адносін з Індыяй. "Мы зацікаўлены ў нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галінах прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Разлічваю на далейшае плённае развіццё міждзяржаўнага дыялогу па ўсіх напрамках".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Драўпадзі Мурму моцнага здароўя і поспехаў, а народу Індыі - міру і дабрабыту.