Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Раму Натху Кавінду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Рама Натха Кавінда з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў дадатную дынаміку беларуска-індыйскага ўзаемадзеяння. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што адносіны паміж дзвюма краінамі і ў далейшым будуць канструктыўна і паспяхова развівацца, а гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва - набываць яшчэ больш інтэнсіўны і плённы характар.