Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Раму Натху Кавінду
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Рама Натха Кавінда з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.
"У ходзе майго нядаўняга візіту ў вашу цудоўную краіну я быў уражаны поспехамі развіцця сучаснай Індыі. Упэўнены, што ўмацаванне беларуска-індыйскіх дружалюбных адносін і паступальнае нарошчванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах будзе садзейнічаць далейшаму працвітанню нашых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Індыі моцнага здароўя, дабрабыту і плённай дзейнасці, а народу гэтай краіны - міру і шчасця.