Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Гана Джону Драмані Махаму з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Гана Джона Драмані Махаму і народ гэтай краіны з  нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    На працягу апошніх гадоў беларуска-ганскія адносіны набылі пазітыўную дынаміку, што адпавядае інтарэсам абедзвюх краін, гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што дзякуючы сумесным намаганням дружалюбныя сувязі будуць і ў далейшым умацоўвацца, а двухбаковае супрацоўніцтва - нязменна пашырацца на карысць народаў Беларусі і Ганы.