Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу і ўвесь дружалюбны ангольскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Беларусь, як і Ангола, высока цэніць здабытую ў баях з прыгнятальнікамі магчымасць жыць сваім розумам, паляпшаць родную зямлю, мірна працаваць для светлай будучыні нашчадкаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Мінска ў далейшым развіцці ўсяго комплексу двухбаковых адносін з Луандай. "Лічу, што надышоў час актывізаваць работу і пачаць рэалізацыю сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, здабыўной прамысловасці, адукацыі, навуцы і іншых сферах узаемнага інтарэсу", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Жаау Лаўрэнсу моцнага здароўя і поспехаў, а грамадзянам Анголы - шчасця і дабрабыту.