Віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну з Днём Расіі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі.

    «Сёння ў Расійскай Федэрацыі створана трывалая аснова для далейшага  павышэння ўзроўню і якасці жыцця грамадзян, эфектыўнага развіцця эканомікі», - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым шматпланавае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, якое з’яўляецца прыкладам  паспяховага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, будзе ў поўнай меры адпавядаць інтарэсам дзвюх краін.