Віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

    У віншаванні гаворыцца, што пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна Расія дабілася значных поспехаў у эканамічным развіцці, умацаванні дзяржаўнасці, павышэнні дабрабыту і ўзроўню жыцця грамадзян.

    «Вы ўдзяляеце вялікую ўвагу пашырэнню інтарэсаў сваёй краіны на міжнароднай арэне, пашырэнню ўзаемавыгадных інтэграцыйых працэсаў, якія з’яўляюцца залогам стабільнасці і працвітання дзяржаў, што ўдзельнічаюць у іх», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць прынцыповую пазіцыю Прэзідэнта Расіі адносна далейшага ўдасканалення беларуска-расійскага партнёрства ва ўсіх фарматах.