Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
"З гонарам за свае дасягненні, свята захоўваючы завешчаныя старэйшымі пакаленнямі традыцыі, Беларусь і Расія паспяхова рэалізуюць сумесны інтэграцыйны праект, паглыбляюць стратэгічнае партнёрства ва ўсіх сферах. Сучасныя рэаліі дыктуюць аб'ектыўную патрэбнасць у больш цеснай каардынацыі дзеянняў, накіраваных на забеспячэнне дастойнага жыцця народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў выніку мэтанакіраваных намаганняў будзе нададзены новы імпульс усебаковаму супрацоўніцтву Беларусі і Расіі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Старшыні Цэнтральнага камітэта Кампартыі Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву.