Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
"Дваццаць пяць гадоў таму быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які стаў зыходнай кропкай для развіцця двухбаковых інтэграцыйных працэсаў. За гэты час нашы краіны многага дасягнулі ў саюзным будаўніцтве. Сфарміраваны агульныя мытная, міграцыйная, гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прасторы, якія садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця і дабрабыту беларусаў і расіян", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў перакананне, што ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, заснаванае на прынцыпах суверэннай роўнасці, будзе і далей адпавядаць інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Старшыні Урада Расіі Міхаілу Мішусціну, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.