Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з 70-годдзем.

    "Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з юбілеем. З'яўляючыся сапраўдным лідарам вялікай дзяржавы, Вы прымаеце вывераныя і няпростыя рашэнні ў мэтах забеспячэння незалежнага развіцця Расійскай Федэрацыі, абароны традыцый і каштоўнасцей расійскага народа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вельмі даражыць адкрытымі і давернымі адносінамі з Прэзідэнтам Расіі, а таксама раўнапраўным і плённым дыялогам, які служыць умацаванню саюзніцкіх беларуска-расійскіх сувязей.

    "Апошнім часам гэта выразна праяўляецца ў паглыбленні інтэграцыі нашых краін. Упэўнены, што разам Мінск і Масква дастойна адкажуць на глабальныя выклікі і выйдуць на новы ўзровень стратэгічнага партнёрства. Ад усёй душы жадаю Вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, добрага здароўя, стваральных здзяйсненняў на карысць расійскай дзяржавы і доўгіх гадоў жыцця ў акружэнні любячай сям'і і надзейных сяброў", - гаворыцца ў віншаванні.