Віншаванне з Днём Расіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём Расіі Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама Старшыню Урада Расіі Міхаіла Мішусціна, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Валянціну Мацвіенка, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Вячаслава Валодзіна.

    У віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адрас Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі сказана:

    "Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч,

    Ад душы віншую Вас з Днём Расіі.

    У складаных геапалітычных умовах Расійская Федэрацыя ўпэўнена абараняе свае нацыянальныя інтарэсы, паспяхова рэалізуе планы па забеспячэнні дынамічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

    Патрыятызм і з'яднанасць грамадзян, падтрымка і высокі ўзровень даверу да праводзімага кіраўніцтвам краіны курсу - дастойны адказ на прымаемыя ў адносінах да Расіі недружалюбныя дзеянні. Не сумняваюся, што расіяне, як гэта было неаднаразова ў гісторыі, стойка пераадолеюць усе цяжкасці і выпрабаванні.

    Перакананы, сапраўды саюзніцкія адносіны паміж Мінскам і Масквой у поўнай меры адпавядаюць інтарэсам брацкіх народаў абедзвюх дзяржаў.

    Жадаю Вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, моцнага здароўя, дабра і дабрабыту, а жыхарам Расіі - міру і згоды.

    З павагай, Аляксандр Лукашэнка".