Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

    "Праводзімая пад Вашым кіраўніцтвам унутраная і знешняя палітыка, накіраваная на эфектыўнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Расіі, павышэнне яе аўтарытэту і ўплыву ў свеце, карыстаецца шырокай і несумненнай падтрымкай грамадзян. Яркім пацвярджэннем таго з'яўляюцца вынікі выбараў у адзіны дзень галасавання 13 верасня 2020 года", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высока цэніць Уладзіміра Пуціна як надзейнага сябра Беларусі і паслядоўнага прыхільніка пашырэння інтэграцыйных працэсаў на лініі Саюзнай дзяржавы, якія ў поўнай меры адпавядаюць намерам двух брацкіх народаў сумеснымі намаганнямі будаваць дастойную будучыню.

    "Упэўнены, што адносіны стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй, у аснове якіх ляжаць шматгадовыя традыцыі дружбы, салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі, будуць і ў далейшым эфектыўна развівацца", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Расіі моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх планаў, а таксама новых дасягненняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.