Віншаванне Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці.
"Беларусам і палякам лёсам наканавана жыць побач у міры і згодзе. У сённяшніх няпростых абставінах неабходна захаваць наша добрасуседства як галоўную каштоўнасць, якую мы атрымалі ў спадчыну і павінны перадаць сваім нашчадкам", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Анджэя Дуду да канструктыўнага дыялогу аб будучыні беларуска-польскага супрацоўніцтва. "Толькі працуючы разам, зможам захаваць прыкметныя дасягненні ў гандлі, прамысловай кааперацыі, навуцы, адукацыі і іншых сферах. Гэта адпавядае як нацыянальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў, так і жаданням мільёнаў жыхароў нашых краін", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.