Віншаванне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу з нацыянальным святам - Днём Свабоды.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дружалюбныя сувязі паміж Мінскам і Прэторыяй, а таксама высокі ўзровень палітычных кантактаў надаюць упэўненасць у вялікіх перспектывах у розных галінах.

    "У сённяшніх умовах асабліва важна выканаць папярэднія дамоўленасці, выкарыстоўваць усе магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у энергетычнай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, пастаўках машын і абсталявання, стварэнні ў ПАР зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі.