Віншаванне Прэзідэнту Партугальскай Рэспублікі Марсэла Рэбела ды Созу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі Марсэла Рэбела ды Созу і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Партугаліі.

    "Упэўнены, што дзякуючы рашучасці ўлад, салідарнасці ўсіх грамадзян і падтрымцы міжнароднай супольнасці ваша дзяржава пераадолее наступствы інфекцыі і хутка вернецца да нармальнага ладу жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на павышэнне ўзроўню палітычнага дыялогу і запрасіў Марсэла Рэбела ды Созу да сумеснай работы над аднаўленнем гандлёвых і гуманітарных сувязей.