Віншаванне Прэзідэнту Партугальскай Рэспублікі Марсэла Рэбэла ды Созу

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі Марсэла Рэбэла ды Созу і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам - Днём Партугаліі.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Партугаліяй у самых розных галінах. На думку Аляксандра Лукашэнкі, умацаванню беларуска-партугальскіх адносін будуць садзейнічаць канструктыўны дыялог, пабудаваны на прынцыпах узаемнай павагі, а таксама істотная актывізацыя двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва.