Віншаванне Прэзідэнту Партугаліі Анібалу Каваку Сілву з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі Анібала Каваку Сілву з нацыянальным святам - Днём Партугаліі.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Партугаліяй ва ўсіх галінах. «Упэўнены, што нашы краіны маюць значны патэнцыял для развіцця двухбаковых адносін», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.