Віншаванне Прэзідэнту М'янмы Тэйн Сейну з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма Тэйн Сейна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ўсебаковае развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і М'янмай дасць магчымасць паслядоўна рэалізаваць патэнцыял двухбаковых адносін і будзе садзейнічаць працвітанню абедзвюх краін.