Віншаванне прэзідэнту Міжнароднага фонду сацыяльна-эканамічных і паліталагічных даследаванняў Міхаілу Гарбачову

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Міжнароднага фонду сацыяльна-эканамічных і паліталагічных даследаванняў Міхаіла Гарбачова з 85-годдзем.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што дзейнасць Міхаіла Гарбачова будзе і ў далейшым садзейнічаць пошуку найбольш аптымальных рашэнняў актуальных пытанняў цяперашняга этапу сусветнай гісторыі, умацаванню міру і добрасуседства.