Віншаванне Прэзідэнту Мазамбіка Філіпэ Ньюсі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Ньюсі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Выклікі сённяшняга дня патрабуюць ад нас больш цеснай кааперацыі па ўсіх напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння, асабліва ў сферах гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва, на карысць абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпэ Ньюсі добрага здароўя і плённай дзейнасці на адказнай пасадзе, а дружалюбнаму народу Мазамбіка - міру і працвітання.