Віншаванне Прэзідэнту Мазамбіка Філіпэ Ньюсі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Філіпэ Ньюсі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.  

    Прэзідэнт падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах дзейнасці. "Упэўнены, што цяпер ёсць усе неабходныя ўмовы для інтэнсіфікацыі ўзаемавыгадных адносін", - адзначыў ён.  

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпэ Ньюсі добрага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Мазамбіка - міру і працвітання.