Віншаванне Прэзідэнту Мальдыўскай Рэспублікі Ібрагіму Махамеду Саліху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мальдыўскай Рэспублікі Ібрагіма Махамеда Саліха з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, паміж краінамі склаліся добрыя двухбаковыя адносіны.

    "Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні кантактаў у Мальдывамі на ўсіх узроўнях і мае намер паступова нарошчваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння ў нашым гандлі захоўваецца вялікі нерэалізаваны патэнцыял у такіх галінах, як дрэваапрацоўка, нафтахімія, фармацэўтыка, навука і тэхналогіі, вытворчасць прадуктаў харчавання, а таксама ў сферы паставак будаўнічых матэрыялаў, тэхнікі і абсталявання".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ібрагіму Махамеду Саліху моцнага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Мальдыўскай Рэспублікі - працвітання і дабрабыту.