Віншаванне Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона і народ гэтай краіны з Днём незалежнасці.
"На працягу многіх гадоў Беларусь і Малдову звязваюць дружба і ўзаемавыгаднае партнёрства, агульныя падыходы да пытанняў фарміравання справядлівага светапарадку, прадказальнай і недыскрымінацыйнай гандлёва-эканамічнай палітыкі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што асаблівая ўвага Ігара Дадона да развіцця беларуска-малдаўскіх адносін будзе і далей садзейнічаць нарошчванню шматпланавага двухбаковага супрацоўніцтва, паслядоўнай рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах на карысць народаў абедзвюх краін.