Віншаванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лівана Мішэля Наіма Ауна і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што, нягледзячы на цяперашнія абставіны па абмежаванні кантактаў з-за эпідэміялагічных прычын, адносіны паміж Мінскам і Бейрутам маюць істотны патэнцыял. Лічу, што надышоў час аб'ектыўна ацаніць вынікі сумеснай работы і завяршыць выкананне ўсіх папярэдніх дамоўленасцей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі бок гатовы працягнуць руку дапамогі ліванскім сябрам у пераадоленні існуючых цяжкасцей шляхам пастаўкі прадукцыі сваёй вытворчасці, удзелу ў праектах прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.