Віншаванне Прэзідэнту Літвы Далі Грыбаўскайтэ з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ з нацыянальным святам - Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйна добрасуседскія адносіны паміж дзвюма краінамі будуць і ў далейшым плённа развівацца і садзейнічаць устанаўленню атмасферы ўзаемнай павагі, даверу і канструктыўнага партнёрства.