Віншаванне Прэзідэнту Латвіі Раймандсу Веёнісу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвіі Раймандса Веёніса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 100-годдзем абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што для кожнай краіны суверэнітэт з'яўляецца надзейным фундаментам для працвітання і развіцця ва ўсіх галінах, галоўным сімвалам прагрэсу і мірнага жыцця. "У Беларусі высока ацэньваюць дасягненні Латвіі за перыяд незалежнасці, павышэнне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў надзею, што ўзаемадавер і павага, агульная зацікаўленасць у забеспячэнні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне будуць і далей садзейнічаць умацаванню двухбаковых палітычных, дзелавых і гуманітарных кантактаў на карысць народаў Беларусі і Латвіі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Раймандсу Веёнісу здароўя, шчасця і поспехаў, а грамадзянам Латвіі - міру і дабрабыту.