Віншаванне Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуну Сісуліту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуна Сісуліта і народ гэтай краіны з Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    Нягледзячы на сучасныя праблемы і крызісы, у Беларусі добра адчуваюць дружалюбнае стаўленне кіраўніцтва і народа Лаоса, зацікаўленасць у пашырэнні сувязей паміж краінамі, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Пацвярджаю імкненне Мінска да актывізацыі супрацоўніцтва з В'енцьянам, у тым ліку гандлю прадукцыяй машынабудавання і прадуктамі харчавання, кантактаў у сферах адукацыі і турызму", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тханглуну Сісуліту моцнага здароўя, рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, а жыхарам краіны - дабрабыту і працвітання.