Віншаванне Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуну Сісуліту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоса Тханглуна Сісуліта з Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі адносін з Лаосам, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы.

    "Пацвярджаю гатоўнасць да актыўнай сумеснай працы па рэалізацыі існуючых дамоўленасцей і далейшым развіцці традыцыйна дружалюбных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.