Віншаванне Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянгу Варачыту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянга Варачыта і жыхароў гэтай краіны з Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    "Паспяховая рэалізацыя патэнцыялу ў транспартнай і энергетычнай галінах стварае перадумовы для забеспячэння ўстойлівага развіцця вашай краіны і росту запатрабаванасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што існуючы ўзровень беларуска-лаоскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і навуковай сферах з'яўляецца надзейнай асновай для пашырэння гарызонтаў узаемадзеяння.