Віншаванне Прэзідэнту Лаоса Цюмалі Сайнясону

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона і ўвесь лаоскі народ з 40-й гадавінай абвяшчэння Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

    «Наша краіна надае вялікае значэнне развіццю беларуска-лаоскага супрацоўніцтва і разглядае Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку як важнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі, - гаворыцца ў віншаванні. – Спадзяюся, што далейшае пашырэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння адпавядае  інтарэсам дзвюх дзяржаў».