Віншаванне Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Садыру Жапараву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Садыра Жапарава з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

    "Абапіраючыся на традыцыі дружбы і павагі, за мінулыя дзесяцігоддзі нашы дзяржавы прайшлі дастойны сумесны шлях. Узаемадзеянне паміж Мінскам і Бішкекам набыло глыбокі і рознабаковы характар. Актыўна развіваецца гандлёва-эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, наладжаны канструктыўны дыялог у рамках інтэграцыйных аб'яднанняў, - гаворыцца ў віншаванні. - Выказваю надзею, што сумеснымі намаганнямі трывалы фундамент нашага партнёрства будзе і далей умацоўвацца ў інтарэсах дзвюх краін і народаў".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя, шчасця і поспехаў у важнай дзейнасці на карысць Айчыны, а жыхарам Кыргызстана - міру і працвітання.

    У віншавальным пасланні, якое паступіла ў адрас Прэзідэнта Беларусі ад Прэзідэнта Кыргызстана, гаворыцца, што абедзве краіны змаглі захаваць і развіць двухбаковае супрацоўніцтва практычна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, наладзіць палітычны дыялог, пашырыць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, умацаваць культурна-гуманітарныя сувязі. Кыргызстан і Беларусь таксама з'яўляюцца паўнапраўнымі членамі СНД, АДКБ, ЕАЭС і іншых рэгіянальных аб'яднанняў на еўразійскай прасторы, аказваюць узаемную падтрымку на пляцоўках міжнародных арганізацый.

    "Надаючы гістарычнае значэнне юбілейнай даце, хачу запэўніць, што Кыргызстан, як і раней, мае намер усебакова нарошчваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з дружалюбнай Беларуссю на якасна новым узроўні, - падкрэсліў кыргызскі лідар. - Упэўнены, што паслядоўная сумесная работа па ўмацаванні і пашырэнні ўсяго комплексу двухбаковых адносін на карысць народаў нашых краін адпавядае інтарэсам Кыргызстана і Беларусі".

    Садыр Жапараў пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а брацкаму беларускаму народу - міру і працвітання.