Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу і Першаму сакратару ЦК Кампартыі Кубы Раулю Кастра Русу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з нацыянальным святам - Днём вызвалення.

    "Гісторыя Кубы стала сімвалам імкнення да незалежнасці, свабоды і справядлівасці. Гэтыя каштоўнасці аб'ядноўваюць нашы краіны і народы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы запэўніў, што Мінск будзе рабіць усё неабходнае для захавання і паглыблення дружалюбных адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Гаванай.

    Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальнае пасланне першаму сакратару ЦК Кампартыі Кубы Раулю Кастра Русу. "Ва ўмовах бесперапыннага знешняга націску Куба прадаўжае з годнасцю адстойваць інтарэсы свайго народа, ажыццяўляць важныя пераўтварэнні ў розных галінах жыццядзейнасці грамадства", - звярнуў увагу беларускі лідар. Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў выключнасць беларуска-кубінскіх адносін, якія характарызуюцца высокім узроўнем даверу і падтрымкі, а таксама падобнымі падыходамі да асноўных праблем сучаснасці.