Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з нацыянальным святам - Днём вызвалення Рэспублікі Куба.
"65 гадоў таму адбылася падзея гістарычнага маштабу - свабодалюбівы кубінскі народ атрымаў трыумфальную перамогу, здолеўшы перабудаваць уклад сваёй дзяржавы і вывесці на першы план прынцыпы сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму", - гаворыцца ў віншаванні.
З таго часу Востраў Свабоды працягвае адчуваць бесперапынны палітычны і эканамічны націск, канстатаваў беларускі лідар. "Тым не менш я шчыра ўпэўнены, што вашы працавітыя людзі ўласнымі сіламі, а таксама з дапамогай шматлікіх сяброў ва ўсім свеце, сярод якіх знаходзіцца і Беларусь, змогуць процістаяць любым перашкодам і ўзняць эканоміку Кубы на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на тое, што актывізацыя двухбаковых сувязей, якая назіраецца цяпер паміж Мінскам і Гаванай, дасць канкрэтныя вынікі ў выглядзе стабільнага і стваральнага развіцця абедзвюх краін і росту дабрабыту грамадзян.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу і ўсім кубінцам моцнага здароўя і поспехаў.