Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з Днём нацыянальнага паўстання.

    "Менавіта з таго гістарычнага моманту кубінскі народ пачаў сваю справядлівую барацьбу за пабудову незалежнай дзяржавы, у якой забяспечваюцца правы і свабоды кожнага грамадзяніна, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Куба змогуць не толькі захаваць дасягнуты высокі ўзровень адносін, але і значна пашырыць двухбаковы дыялог, у тым ліку ўзаемадзеянне на пляцоўках міжнародных арганізацый і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу моцнага здароўя і аптымізму, а таксама бадзёрасці і невычэрпнай энергіі для пашырэння шматлікіх дзяржаўных задач.