Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса і народ гэтай краіны з Днём нацыянальнага паўстання.

    "Уласны курс развіцця Вашай краіны, заснаваны на высокіх прынцыпах, абвешчаных Кубінскай рэвалюцыяй, прадаўжае натхняць мільёны людзей ва ўсім свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў поўную салідарнасць Беларусі з Кубай у абароне незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, процістаянні знешняму націску і ўмяшанню. "Беларусь заўсёды будзе надзейным саюзнікам кубінскага народа на гэтым няпростым шляху", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-кубінскі палітычны дыялог грунтуецца на ўзаемным даверы і разуменні, а традыцыйнае стратэгічнае партнёрства паміж Мінскам і Гаванай з'яўляецца ўзорам будаўніцтва міжнародных адносін, нягледзячы на геаграфічную адлегласць.

    "Сумесная работа нашых урадаў па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва мае істотны патэнцыял і поўнасцю адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх краін", - перакананы беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Кубы моцнага здароўя і поспехаў у дасягненні высакародных мэт забеспячэння дзяржаўных асноў, устойлівага развіцця краіны, а кубінскаму народу - дабрабыту, міру і грамадскай згоды.

    Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў віншаванне з нагоды нацыянальнага свята Кубы Раулю Кастра Русу. "Гэты дзень стаў сімвалам імкнення кубінцаў абараняць уласную годнасць і права самастойна будаваць сваё жыццё. Такія каштоўнасці застаюцца актуальнымі і сёння. Куба прынцыпова і паслядоўна прадаўжае палітыку па безумоўнай абароне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.