Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з днём нараджэння.

    "У няпростых умовах Вы самааддана і бездакорна працуеце для далейшага ўмацавання Кубы. Спадзяюся, што пры Вашай асабістай падтрымцы беларуска-кубінскае канструктыўнае партнёрства захавае высокую дынаміку", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць усяляк садзейнічаць пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Гаванай, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. "Упэўнены, разам мы зможам ажыццявіць шэраг значных сумесных праектаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.