Віншаванне Прэзідэнту Кот-д'Івуара Аласану Драману Уатару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кот-д'Івуара Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння супрацоўніцтва з Кот-д'Івуарам на прынцыпах дружбы, даверу і павагі: "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам стварыць выдатныя перспектывы для пашырэння двухбаковых сувязей у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, адукацыйнай і іншых галінах узаемнага інтарэсу".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аласану Драману Уатару моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Кот-д'Івуара - міру і дабрабыту.