Віншаванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння.

    "Вашы стваральная і шматпланавая дзейнасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і багаты кіраўніцкі вопыт накіраваны на пабудову моцнага і працвітаючага Казахстана, забеспячэнне росту дабрабыту яго жыхароў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на паглыбленне традыцыйна дружалюбных сувязей паміж Мінскам і Нур-Султанам, якія адпавядаюць інтарэсам народаў дзвюх краін.

    "Упэўнены: наша сумесная нацэленасць на практычны вынік дасць магчымасць і далей развіваць канструктыўнае супрацоўнцтва, больш поўна раскрываць патэнцыял інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву моцнага здароўя, міру, дабра і ажыццяўлення ўсяго задуманага.