Віншаванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння. 

    "Вашы багаты прафесійны вопыт, асабістыя якасці, палітычная воля і ініцыятыўнасць сталі трывалай асновай паспяховай дзяржаўнай дзейнасці, якая карыстаецца заслужанай павагай і даверам жыхароў Казахстана, - гаворыцца ў віншаванні. - Даражу існуючымі паміж намі добрымі адносінамі і буду рады далейшаму паступальнаму развіццю ўсяго комплексу беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, рэалізацыі новых магчымасцей для эканамічнага росту, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва і ўмацавання незалежнасці нашых краін".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву здароўя, плённай працы на карысць радзімы і поспехаў у ажыццяўленні ўсіх планаў.